» 
 » 
Сталінград



Nrm - Сталінград - Текст песни

Iдуць па краiне,
Нiбыта краiна чужая...
Пачварныя гiмны
Паўсюдна спяваць прымушаюць.
I маюць загад,
Што нi кроку назад.
I мроiцца iм,
Што наўкол Сталiнград.
I зробяць дакладна
Усё тое, што iм загадаюць.

Go home!
Go home!

Краiна-руiна
Няўклюдна стаiць на каленях.
Пад зоркай-палынам
Гадуе свае пакаленнi.
I нехта бяжыць,
Каб спакойна дажыць,
А нехта згаджаецца
Моўчкi служыць.
Для гэтага трэба
Забыцца на рэшткi сумлення.

Go home!
Go home!
Go home!

А як ты паглядзiш
У вочы магутнаму Богу,
Цi проста таму,
Каму ты перакрэслiў дарогу?
Ты скажаш: камрад,
Я выконваў загад,
А быў жа ж загад,
Каб нi кроку назад,
А быў жа ж загад,
Каб нiколi нiкому нiчога...

Go home!
Go home!
Go home!
Go home!
   
Другие композиции этого автора:
Другие материалы по этой песне:
  • Текст (слова)

https://primanota.net/nrm/stalngrad-lyrics.htm